Поиск по библиографии: (<.>A=Дарожкін, Мікалай Апанасавіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1905—1993)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Дарожкін, Мікалай Апанасавіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 1905—1993).
Месца нараджэння: в. Гарохаўка Бранскай вобласці, Расія. Міколаг і фітапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1962), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі (1959-1961). Доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя працы прысвечаны фітапатолагіі сельскагаспадарчых раслін. Вывучаў біялогію распаўсюджвання ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў, іншых агароднінных культур. Вызначыў новы цыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічныя спосабы барацьбы з ўзбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці гатункаў бульбы да фітафторы, тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Распрацаваў арыгінальную методыку выдзялення мона-зааспоравых кланаў узбуджальніка фітафторы бульбы. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій.
Вариантная форма имени: Дарожкін, Н. А. (1905—1993).
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 55.